Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАЛЕПІН (ШЕЛЕПИН) Аляксандр 

ШАЛЕПІН (ШЕЛЕПИН) Аляксандр

[4.1.1874, в.  Дваранінавічы (Старыя Дваранінавічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Мануіла Шалепіна* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1895?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў настаяцелем Свята-Троіцкай царквы в. Нача Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. З 1912 настаяцель Пакроўскайга храма в. Паляны (Узляны) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У сярэдзіне 1920-х г., верагодна, служыў у Пакроўскай царкве в. Саламарэчча Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 8.5.1929 у в. Калоніцы (?) Мінскага р-на. Асуджаны 18.6.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ш. № 33620-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* У ліку лепшых скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1871). Да 1896 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Пацава Слабада Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1897 служыў у Касма-Даміянаўскім храме ў мяст. Любонічы Бабруйскага пав., цяпер Кіраўскі р-н. Узнагароджаны набедранікам (да 1880), скуф’ёй, камілаўкай, нагрудным крыжам (да 1900), паліцай (1917).

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".