Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЧУЛКЕВІЧ (ЧУЛКЕВИЧ) Фёдар Ісакавіч
[1878, в. Чыгірынка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Нічыпаровічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 5.2.1930. Асуджаны 22.3.1930 са святаром Яўгеніем Кастрыцкім і старастам царквы Паўлам Рымкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ч. № 10146-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.