Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЧУЛКЕВІЧ (ЧУЛКЕВИЧ) Фёдар Ісакавіч 

ЧУЛКЕВІЧ (ЧУЛКЕВИЧ) Фёдар Ісакавіч

[1878, в. Чыгірынка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Нічыпаровічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 5.2.1930. Асуджаны 22.3.1930 са святаром Яўгеніем Кастрыцкім і старастам царквы Паўлам Рымкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ч. № 10146-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"