Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЧАРНАВУСАЎ (ЧЕРНОУСОВ) Сцяфан Фядотавіч 

ЧАРНАВУСАЎ (ЧЕРНОУСОВ) Сцяфан Фядотавіч

[2.8.1865, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1910 служыў у Екацярынінскай царкве в. Маркавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна. З 1913—14 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Глухі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Кішчыцы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 10.12.1935 справа Ч. (№ 9394; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена «ў сувязі са старым узростам падсуднага».

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".