Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЧАРНАВУСАЎ (ЧЕРНОУСОВ) Сцяфан Фядотавіч 

ЧАРНАВУСАЎ (ЧЕРНОУСОВ) Сцяфан Фядотавіч

[2.8.1865, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1910 служыў у Екацярынінскай царкве в. Маркавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна. З 1913—14 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Глухі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Кішчыцы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 10.12.1935 справа Ч. (№ 9394; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена «ў сувязі са старым узростам падсуднага».

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"