Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЧАЛЬЦОЎ (ЧЕЛЬЦОВ) Павел Міхайлавіч 

ЧАЛЬЦОЎ (ЧЕЛЬЦОВ) Павел Міхайлавіч

[верас. 1903, Санкт-Пецярбург — 1943, Віцебскі р-н], службовец. Арыштаваны ў крас. 1922 з бацькам, айцом Міхаілам, за «супраціў канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Пад следствам знаходзіўся ў турме Петраграда на вул. Гарохавай. 5.7.1922 вызвалены пастановай Петраградскага губ. рэвалюцыйнага трыбунала. Скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў заатэхнікам у Ленінградскай вобл. У лют. 1935 пазбаўлены права работы ў Ленінградзе і Ленінградскай вобл. Пазбягаючы арышту пераехаў на Урал. З 1935 загадчык апорнага пункта Ніжне-Тагільскай станцыі па жывёлагадоўлі ў вёсцы Пячоркіна Свярдлоўскай вобл. У лют. 1942 прызваны ў Савецкую армію, малодшы сяржант-сувязіст. Загінуў пад Віцебском. Пахаваны ў брацкай магіле каля в. Вымна Віцебскага р-на.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ч.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".