Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЧАЛЬЦОЎ (ЧЕЛЬЦОВ) Павел Міхайлавіч 

ЧАЛЬЦОЎ (ЧЕЛЬЦОВ) Павел Міхайлавіч

[верас. 1903, Санкт-Пецярбург — 1943, Віцебскі р-н], службовец. Арыштаваны ў крас. 1922 з бацькам, айцом Міхаілам, за «супраціў канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Пад следствам знаходзіўся ў турме Петраграда на вул. Гарохавай. 5.7.1922 вызвалены пастановай Петраградскага губ. рэвалюцыйнага трыбунала. Скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў заатэхнікам у Ленінградскай вобл. У лют. 1935 пазбаўлены права работы ў Ленінградзе і Ленінградскай вобл. Пазбягаючы арышту пераехаў на Урал. З 1935 загадчык апорнага пункта Ніжне-Тагільскай станцыі па жывёлагадоўлі ў вёсцы Пячоркіна Свярдлоўскай вобл. У лют. 1942 прызваны ў Савецкую армію, малодшы сяржант-сувязіст. Загінуў пад Віцебском. Пахаваны ў брацкай магіле каля в. Вымна Віцебскага р-на.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ч.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"