Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЦЯРНОЎ (ТЕРНОВ) Аляксандр Ермалаевіч 

ЦЯРНОЎ (ТЕРНОВ) Аляксандр Ермалаевіч

[1885, в. Горы Чавускага пав. Магілёўскай губ. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 служыў у Свята-Духавай царкве в. Вядзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 1911 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Доўгі Мох Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ц. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ц.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".