Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦЯРНОЎ (ТЕРНОВ) Аляксандр Ермалаевіч 

ЦЯРНОЎ (ТЕРНОВ) Аляксандр Ермалаевіч

[1885, в. Горы Чавускага пав. Магілёўскай губ. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 служыў у Свята-Духавай царкве в. Вядзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 1911 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Доўгі Мох Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ц. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ц.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".