Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Іакаў
Протаіерэй. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1901). З 1902 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Парэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. З 1905 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 26.10.1919. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Праз некаторы час вызвалены па шматлікіх просьбах прыхаджан. Далейшы лёс невядомы.
26.3.1931 у Смілавічах арыштаваны рабочы саўгаса «Вызваленне» Леанід Цітовіч (н. ў 1908 у мяст. Смілавічы), сын Іакава Цітовіча. 26.7.1931 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ц. і інш. № 26668-с захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.