Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Іакаў 

ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Іакаў

Протаіерэй. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1901). З 1902 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Парэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. З 1905 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 26.10.1919. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Праз некаторы час вызвалены па шматлікіх просьбах прыхаджан. Далейшы лёс невядомы.

26.3.1931 у Смілавічах арыштаваны рабочы саўгаса «Вызваленне» Леанід Цітовіч (н. ў 1908 у мяст. Смілавічы), сын Іакава Цітовіча. 26.7.1931 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ц. і інш. № 26668-с захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".