Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мітрафан Іванавіч 

ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мітрафан Іванавіч

[1877, в. Няньковічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Украіны — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1905 настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы в. Цараўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ц. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

26.7.1933 у в. Цараўцы арыштавана маці траіх дзяцей Цімінская Наталля Ігнатаўна (н. ў 1882), верагодна, жонка Мітрафана Цімінскага. 9.9.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ц. № 26945-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".