Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мітрафан Іванавіч
[1877, в. Няньковічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Украіны — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1905 настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы в. Цараўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ц. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
26.7.1933 у в. Цараўцы арыштавана маці траіх дзяцей Цімінская Наталля Ігнатаўна (н. ў 1882), верагодна, жонка Мітрафана Цімінскага. 9.9.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ц. № 26945-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.