Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мікалай Васілевіч 

ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мікалай Васілевіч

[1870, Пружаны Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 1937 (?), Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Ляўшова Свіслацкай вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1920-я г., верагодна, служыў у Пакроўскім храме в. Барань Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Трасцянка Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 29.8.1937 са святаром Іосіфам Пракопавым тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Звестак пра выкананне прысуду няма. Рэабілітаваны 12.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".