Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мікалай Васілевіч 

ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мікалай Васілевіч

[1870, Пружаны Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 1937 (?), Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Ляўшова Свіслацкай вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1920-я г., верагодна, служыў у Пакроўскім храме в. Барань Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Трасцянка Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 29.8.1937 са святаром Іосіфам Пракопавым тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Звестак пра выкананне прысуду няма. Рэабілітаваны 12.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"