Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ХЛЯБЦЭВІЧ (ХЛЕБЦЕВИЧ) Уладзімір 

ХЛЯБЦЭВІЧ (ХЛЕБЦЕВИЧ) Уладзімір

[1874, в. Востраў Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], псаломшчык. Беларус. Сын Ігната Хлябцэвіча* . У 1900-я г. псаломшчык Свята-Успенскай царквы в. Яромічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. 2-я Гасціная, д. 35. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Х. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Описание церквей и приходов Минской епархии; Личный состав епархиального управления.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. Выконваў абавязкі псаломшчыка Раства-Багародзіцкай царквы в. Востраў. З?1882 псаломшчык Ільінскай царквы в. Церабяжоў Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Верхні Церабяжоў Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".