Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХЛЯБЦЭВІЧ (ХЛЕБЦЕВИЧ) Уладзімір
[1874, в. Востраў Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], псаломшчык. Беларус. Сын Ігната Хлябцэвіча* . У 1900-я г. псаломшчык Свята-Успенскай царквы в. Яромічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. 2-я Гасціная, д. 35. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Х. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Описание церквей и приходов Минской епархии; Личный состав епархиального управления.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.