Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ХЕРАВЕЦ Васіль Цітавіч
[1877, в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 17.12.1937, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Раства-Багародзіцкай прыходскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 16.9.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Кулойскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.6.1989. Асабовая справа Х. № 24184-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.