Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ХАДУНАЙ (ХОДУНАЙ) Мікалай Аляксеевіч
[23.11.1909 в. Вярцелішкі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 18.3.1982]. Беларус. З сям’і псаломшчыка Вярцелішскага Аляксандра-Неўскага храма. У 1930-я г. — служыў у царкве мяст. Свіслач, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Ажаніўся з Нінай Мацвееўнай Пяцельскай (н. ў 1911 у сям’і святара). Гадаваў сыноў Расціслава (1936), Мікалая (1937), дачку Алену (1944). 21.9.1934 рукапаложаны ў дыякана, прызначаны ў храм мяст. Стары Корнін (Старакорнін) (Stary Kornin Бельскага пав., цяпер Польшча). 11.11.1939 архіепіскапам Панцеляіманам (Ражноўскім) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Успенскай царквы в. Ляўшова, цяпер не існуе. У 1940—46 служыў ва Успенскім храме в. Дабраволя, потым пераведзены ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Позарава Свіслацкага р-на. Скончыў пастырскія курсы ў Гродне (1946). У 1948 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Адрыжын Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны і асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Вызвалены пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 9.5.1956 датэрмінова са зняццем судзімасці як беспадстаўна асуджаны. Вярнуўся на радзіму. Служыў у Пакроўскай царкве в. Палонка Свіслацкага р-на. З 1959 — у Міхайлаўскім храме в. Перавалока, з 1968 — у Мікалаеўскай царкве в. Азярніца Слонімскага р-на. З 16.3.1978 за штатам. Пахаваны ў Перавалоцы.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 796.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.