Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХАДУНАЙ (ХОДУНАЙ) Мікалай Аляксеевіч 

ХАДУНАЙ (ХОДУНАЙ) Мікалай Аляксеевіч

[23.11.1909 в. Вярцелішкі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 18.3.1982]. Беларус. З сям’і псаломшчыка Вярцелішскага Аляксандра-Неўскага храма. У 1930-я г. — служыў у царкве мяст. Свіслач, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Ажаніўся з Нінай Мацвееўнай Пяцельскай (н. ў 1911 у сям’і святара). Гадаваў сыноў Расціслава (1936), Мікалая (1937), дачку Алену (1944). 21.9.1934 рукапаложаны ў дыякана, прызначаны ў храм мяст. Стары Корнін (Старакорнін) (Stary Kornin Бельскага пав., цяпер Польшча). 11.11.1939 архіепіскапам Панцеляіманам (Ражноўскім) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Успенскай царквы в. Ляўшова, цяпер не існуе. У 1940—46 служыў ва Успенскім храме в. Дабраволя, потым пераведзены ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Позарава Свіслацкага р-на. Скончыў пастырскія курсы ў Гродне (1946). У 1948 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Адрыжын Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны і асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Вызвалены пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 9.5.1956 датэрмінова са зняццем судзімасці як беспадстаўна асуджаны. Вярнуўся на радзіму. Служыў у Пакроўскай царкве в. Палонка Свіслацкага р-на. З 1959 — у Міхайлаўскім храме в. Перавалока, з 1968 — у Мікалаеўскай царкве в. Азярніца Слонімскага р-на. З 16.3.1978 за штатам. Пахаваны ў Перавалоцы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 796.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"