Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ТРЫДЗЕНСКІ (ТРИДЕНСКИЙ) Феафіл 

ТРЫДЗЕНСКІ (ТРИДЕНСКИЙ) Феафіл

[1873, в.  Чмялевічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Антонія Трыдзенскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1897). Служыў у Міхайлаўскай царкве в. Жодзіна Барысаўскага пав. Мінскай губ, цяпер горад Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., член Барысаўскага аддзялення вучылішчнага савета пры епархіяльным Мікалаеўскім брацтве, благачынны (з 1908) цэркваў 1-й акругі Барысаўскага пав., узнагароджаны набедранікам (да 1901), скуф’ёй, санам протаіерэя (29.6.1917). Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Фёдарам Яжгуновічам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Т. № 26073-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў?іерэя (1856). Служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Камень Барысаўскага пав. Мінскай губ, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Памёр у 1882.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".