Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТРЫДЗЕНСКІ (ТРИДЕНСКИЙ) Феафіл
[1873, в. Чмялевічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Антонія Трыдзенскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1897). Служыў у Міхайлаўскай царкве в. Жодзіна Барысаўскага пав. Мінскай губ, цяпер горад Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., член Барысаўскага аддзялення вучылішчнага савета пры епархіяльным Мікалаеўскім брацтве, благачынны (з 1908) цэркваў 1-й акругі Барысаўскага пав., узнагароджаны набедранікам (да 1901), скуф’ёй, санам протаіерэя (29.6.1917). Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Фёдарам Яжгуновічам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Т. № 26073-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.