Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ТАРУШКА (ТАРУШКО) Севасцян Рыгоравіч
[1874, в. Гілі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.8.1931 як «удзельнік контррэвалюцыйнай кулацка-царкоўнай арганізацыі» да высылкі з сям’ёй на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 19.10.1988. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.