Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТАРУШКА (ТАРУШКО) Севасцян Рыгоравіч 

ТАРУШКА (ТАРУШКО) Севасцян Рыгоравіч

[1874, в. Гілі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.8.1931 як «удзельнік контррэвалюцыйнай кулацка-царкоўнай арганізацыі» да высылкі з сям’ёй на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 19.10.1988. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".