Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ТАРАТКЕВІЧ (ТАРАТКЕВИЧ) Васілій 

ТАРАТКЕВІЧ (ТАРАТКЕВИЧ) Васілій

[1881, в.  Пышна (Забалацце) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын Аляксандра Парфір’евіча Тараткевіча* , сваяк Лукі Парфір’евіча Тараткевіча** . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Чэрсвяты, дзе раней служыў яго бацька. Арыштаваны 1.3.1930. Асуджаны 14.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. № 11704-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

30.12.1932 ў в. Чэрсвяты арыштавана маці пяці дзяцей Тараткевіч Алена Пахомаўна (н. ў в. Хвошна Гарадоцкага пав. Віцебскай губ.), жонка Васілія Тараткевіча. 26.1.1933 асуджана калегіяй АДПУ за тое ж «злачынства» што і яе муж да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Яе асабовая справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.

 

 


* Рукапаложаны ў іерэя (1878). Служыў у Свята-Іаанаўскай царкве в. Чэрсвяты Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл.
** Рукапаложаны ў іерэя (1881). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Завячэлле Лепельскага пав.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".