Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТАРАТКЕВІЧ (ТАРАТКЕВИЧ) Васілій
[1881, в. Пышна (Забалацце) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын Аляксандра Парфір’евіча Тараткевіча* , сваяк Лукі Парфір’евіча Тараткевіча** . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Чэрсвяты, дзе раней служыў яго бацька. Арыштаваны 1.3.1930. Асуджаны 14.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. № 11704-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
30.12.1932 ў в. Чэрсвяты арыштавана маці пяці дзяцей Тараткевіч Алена Пахомаўна (н. ў в. Хвошна Гарадоцкага пав. Віцебскай губ.), жонка Васілія Тараткевіча. 26.1.1933 асуджана калегіяй АДПУ за тое ж «злачынства» што і яе муж да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Яе асабовая справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.