Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ТАЛСТОЙ (ТОЛСТОЙ) Васіль Іванавіч
[1887, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Ільінскага храма ў мяст. Бешанковічы Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 8.3.1932 у роднай вёсцы. Асуджаны 5.6.1932 з псаломшчыцай Бешанковіцкай царквы Аленай Магер, святаром Полацка-Віцебскай епархіі Андрэем Кошалевым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Т. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.