Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТАЛСТОЙ (ТОЛСТОЙ) Васіль Іванавіч 

ТАЛСТОЙ (ТОЛСТОЙ) Васіль Іванавіч

[1887, в.  Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Ільінскага храма ў мяст. Бешанковічы Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 8.3.1932 у роднай вёсцы. Асуджаны 5.6.1932 з псаломшчыцай Бешанковіцкай царквы Аленай Магер, святаром Полацка-Віцебскай епархіі Андрэем Кошалевым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Т. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"