Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СЯМЁНАЎ (СЕМЕНОВ) Васілій Іванавіч
[1894 — 1938, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. Рукапаложаны ў дыякана (1920). Служыў у Віцебскім Успенскім саборы. У 1922 пасвячоны ў іерэя, прызначаны ва Успенскі храм в. Міткавічы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. З 1924 настаяцель прыпісной царквы в. Забалацце Лукаўскай вол. Рагачоўскай акругі, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 5 (ці 25) сак. 1938. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 14.11.1957. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Гомельскай вобл.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 592.
[По книге: т. II, с. 331]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.