Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЯМЁНАЎ (СЕМЕНОВ) Васілій Іванавіч 

СЯМЁНАЎ (СЕМЕНОВ) Васілій Іванавіч

[1894 — 1938, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. Рукапаложаны ў дыякана (1920). Служыў у Віцебскім Успенскім саборы. У 1922 пасвячоны ў іерэя, прызначаны ва Успенскі храм в. Міткавічы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. З 1924 настаяцель прыпісной царквы в. Забалацце Лукаўскай вол. Рагачоўскай акругі, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 5 (ці 25) сак. 1938. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 14.11.1957. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Гомельскай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 592.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"