Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СЯЛІЦКІ (СЕЛИЦКИЙ) Данііл Іванавіч
[1870, в. Карсакавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Падчас арышту стараста Міхайлаўскай (?) царквы ў мяст. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 12.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракурорам БССР. Групавая справа С. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
[По книге: т. II, с. 330]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.