Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЯЛІЦКІ (СЕЛИЦКИЙ) Данііл Іванавіч 

СЯЛІЦКІ (СЕЛИЦКИЙ) Данііл Іванавіч

[1870, в. Карсакавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Падчас арышту стараста Міхайлаўскай (?) царквы ў мяст. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 12.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракурорам БССР. Групавая справа С. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".