Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Сергій 

СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Сергій

[1907, в.  Старажоўцы Мазырскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ? ], сын Фёдара Анастасавіча Струкоўскага і Сафіі Пятроўны Яхневіч, брат Іаана і Мікалая Струкоўскіх. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, верагодна, служыў у Свята-Троіцкай царкве ў г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. З восені 1944 працаваў у Целяханскім раённым прамысловым камбінаце. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 11.10.1946 як «пасобнік нямецкіх акупантаў» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены 11.12.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1959 калегіяй Вярхоўнага суда РСФСР. Асабовая справа С. № 4812-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".