Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Сергій 

СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Сергій

[1907, в.  Старажоўцы Мазырскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ? ], сын Фёдара Анастасавіча Струкоўскага і Сафіі Пятроўны Яхневіч, брат Іаана і Мікалая Струкоўскіх. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, верагодна, служыў у Свята-Троіцкай царкве ў г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. З восені 1944 працаваў у Целяханскім раённым прамысловым камбінаце. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 11.10.1946 як «пасобнік нямецкіх акупантаў» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены 11.12.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1959 калегіяй Вярхоўнага суда РСФСР. Асабовая справа С. № 4812-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"