Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Мікалай Іпалітавіч
[1875, в. Крывічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 1930 (?), турма АДПУ]. Вучыўся ў Слуцкім духоўным вучылішчы. У 1900 псаломшчык Успенскага сабора ў мяст. Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Рэчыца. Арыштаваны 24.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.9.1930 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.