Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Мікалай Іпалітавіч 

СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Мікалай Іпалітавіч

[1875, в. Крывічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 1930 (?), турма АДПУ]. Вучыўся ў Слуцкім духоўным вучылішчы. У 1900 псаломшчык Успенскага сабора ў мяст. Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Рэчыца. Арыштаваны 24.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.9.1930 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"