Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Іаан 

СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Іаан

[1895, в. Старажоўцы Мазырскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], сын Фёдара Анастасавіча Струкоўскага*  і Сафіі Пятроўны (дачка Пятра Яхневіча** ), брат Мікалая і Сергія Струкоўскіх. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем у Свята-Троіцкай царкве г.п. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 2.1.1949. Асуджаны 12.4.1949 асобай нарадай МДБ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 15 гадоў (пазней заменена на 10) ППК і 5  гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 21.2.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.4.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа С. № 10784-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской губерніи; Личный состав епархиального управления; БНДЦЭД.


* Беларус. Адзін з нашчадкаў праваслаўнага святара Іаана Струкоўскага, забітага невядомымі ў пачатку ХVIII стагоддзя. Скончыў Мінскія духоўныя вучылішча і семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Івань Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў?іерэя (10.11.1888) і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Старажоўцы. З 1906 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Грозава Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл.
** Протаіерэй. З сям’і вядомых педагогаў. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1860). У 1870—1906 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Грозава (Грозаў). Узнагаро­джаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай, нагрудным крыжам, ордэнам св. Анны 3-й ступені (да 1901).


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".