Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Іаан
[1895, в. Старажоўцы Мазырскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], сын Фёдара Анастасавіча Струкоўскага* і Сафіі Пятроўны (дачка Пятра Яхневіча** ), брат Мікалая і Сергія Струкоўскіх. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем у Свята-Троіцкай царкве г.п. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 2.1.1949. Асуджаны 12.4.1949 асобай нарадай МДБ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 15 гадоў (пазней заменена на 10) ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 21.2.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.4.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа С. № 10784-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской губерніи; Личный состав епархиального управления; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.