Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СТРАТАНОВІЧ (СТРАТАНОВИЧ) Мікалай 

СТРАТАНОВІЧ (СТРАТАНОВИЧ) Мікалай

[1880, в. Лучын Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], святар (?), сын Іаана Фёдаравіча Стратановіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту жыў з братам Яўгенам, сёстрамі Наталляй, Лізаветай, Верай. Арыштаваны 12.3.1923. Асуджаны калегіяй АДПУ 22.6.1923 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і як «падазроны ў шпіянажы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены пастановай АДПУ 2.8.1926, але пазбаўлены права жыць у 12 вызначаных гарадах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным пракурорам Беларусі 8.6.1992. Асабовая справа С. № 34162-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* Скончыў духоўную семінарыю. У 1880—1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Лучын Рагачоўскага пав.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".