Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТРАТАНОВІЧ (СТРАТАНОВИЧ) Мікалай 

СТРАТАНОВІЧ (СТРАТАНОВИЧ) Мікалай

[1880, в. Лучын Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], святар (?), сын Іаана Фёдаравіча Стратановіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту жыў з братам Яўгенам, сёстрамі Наталляй, Лізаветай, Верай. Арыштаваны 12.3.1923. Асуджаны калегіяй АДПУ 22.6.1923 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і як «падазроны ў шпіянажы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены пастановай АДПУ 2.8.1926, але пазбаўлены права жыць у 12 вызначаных гарадах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным пракурорам Беларусі 8.6.1992. Асабовая справа С. № 34162-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* Скончыў духоўную семінарыю. У 1880—1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Лучын Рагачоўскага пав.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"