Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СТАЎРОВІЧ (СТАВРОВИЧ) Канстанцін Іванавіч
[19.3.1868, в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 9.2.1938, Мінск, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. Сваяк Іаана Стаўровіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). 5.7.1894 накіраваны ў Дзімітрыеўскі храм аколіцы Сернікі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Украіна. Рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 настаяцель Успенскай царквы в. Мілашавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл., духоўны следчы 1-й акругі. З 1907 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Белічаны (тагачасны паштовы адрас: ст. Раванічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны нагрудным крыжам. Арыштаваны 5.1.1938. Асуджаны 9.1.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 22028-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; www.petergen.com.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.