Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТАЎРОВІЧ (СТАВРОВИЧ) Канстанцін Іванавіч 

СТАЎРОВІЧ (СТАВРОВИЧ) Канстанцін Іванавіч

[19.3.1868, в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 9.2.1938, Мінск, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. Сваяк Іаана Стаўровіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). 5.7.1894 накіраваны ў Дзімітрыеўскі храм аколіцы Сернікі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Украіна. Рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 настаяцель Успенскай царквы в. Мілашавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл., духоўны следчы 1-й акругі. З 1907 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Белічаны (тагачасны паштовы адрас: ст. Раванічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны нагрудным крыжам. Арыштаваны 5.1.1938. Асуджаны 9.1.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 22028-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; www.petergen.com.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. Рукапаложаны ў?іерэя (12.10.1880). У 1881—99 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Лемяшэвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл., адначасова (з 1882) законанастаўнік Лемяшэвіцкага народнага вучылішча. У 1900 настаяцелем Раства-Багародзіцкага храма стаў сваяк Іаана і Канстанціна Стаўровічаў — Аляксій Стаўровіч. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1899). З 1904 служыў у Пакроўскай царкве в. Крываносы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Свята-Богаяўленскага храма ў?Глуску Бабруйскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., благачынны цэркваў 4-й акругі Бабруйскага пав.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".