Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Леанід Сямёнавіч 

СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Леанід Сямёнавіч

[1882, в. Караевічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], бацька Васілія Собаля* . З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета храма Узнясення Гасподняга в. Несіна Лепельскага пав. Падчас арышту працаваў дзесятнікам у Каменскім леспрамгасе. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 4.12.191932. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 30.12.1932 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.6.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Н. ў 1921 у в. Караевічы. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў дырэктарам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштаваны 13.3.1945. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». 8.12.1945 пракурорам БВА справа С. (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена, а ён рэабілітаваны і 19.1.1946 вызвалены. Далейшы лёс невядомы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".