Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Леанід Сямёнавіч
[1882, в. Караевічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], бацька Васілія Собаля* . З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета храма Узнясення Гасподняга в. Несіна Лепельскага пав. Падчас арышту працаваў дзесятнікам у Каменскім леспрамгасе. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 4.12.191932. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 30.12.1932 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.6.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.