Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СМАНЦАР (СМАНЦЕР) Дзімітрый Філімонавіч 

СМАНЦАР (СМАНЦЕР) Дзімітрый Філімонавіч

[1867, в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1898 стараста Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з настаяцелем царквы Аляксандрам Юнацкевічам, сынам настаяцеля псаломшчыкам Генадзем Юнацкевічам, псаломшчыцай Вольгай Крук, актыўнымі прыхаджанамі Верай Буднаю (1874), Дзмітрыем Багданоўскім (1883), Усцініяй Касмовіч (1890), Паўлам Паўлаўцом (1887), Яфімам Рашотнікавым (1878), Якімам Ярашам (1877) калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".