Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СМАНЦАР (СМАНЦЕР) Дзімітрый Філімонавіч
[1867, в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1898 стараста Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з настаяцелем царквы Аляксандрам Юнацкевічам, сынам настаяцеля псаломшчыкам Генадзем Юнацкевічам, псаломшчыцай Вольгай Крук, актыўнымі прыхаджанамі Верай Буднаю (1874), Дзмітрыем Багданоўскім (1883), Усцініяй Касмовіч (1890), Паўлам Паўлаўцом (1887), Яфімам Рашотнікавым (1878), Якімам Ярашам (1877) калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.