Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СЛУПСКІ (СЛУПСКИЙ) Грыгорый 

СЛУПСКІ (СЛУПСКИЙ) Грыгорый

[студз. 1897, в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — ?], сын Мікалая Слупскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Казімірава, Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.10.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. №  27155-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.11.1933 у Мінску арыштаваны эканаміст наркамата гаспадаркі БССР бацька дваіх дзяцей Слупскі Сяргей Мікалаевіч (н. ў 1892 у сям’і святара, атрымаў вышэйшую адукацыю), верагодна, брат Грыгорыя Слупскага. 10.2.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «шкодніцтва» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа С. і інш. супрацоўнікаў наркамата гаспадаркі № 28831-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў?іерэя (1892). З 1894 настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы в.?Рычаў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1906 служыў у Іаана-Багаслоўскім храме в.?Малы Малешаў (Малешаў) Мазырскага пав., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. 1.11.1914 пераведзены ва Успенскую царкву мяст. Казімірава Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".