Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЛУПСКІ (СЛУПСКИЙ) Грыгорый
[студз. 1897, в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — ?], сын Мікалая Слупскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Казімірава, Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.10.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 27155-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
29.11.1933 у Мінску арыштаваны эканаміст наркамата гаспадаркі БССР бацька дваіх дзяцей Слупскі Сяргей Мікалаевіч (н. ў 1892 у сям’і святара, атрымаў вышэйшую адукацыю), верагодна, брат Грыгорыя Слупскага. 10.2.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «шкодніцтва» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа С. і інш. супрацоўнікаў наркамата гаспадаркі № 28831-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.