Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СКАРУБСКІ (СКАРУБСКИЙ, СКОРУБСКИЙ) Павел Уладзіміравіч
[1885, в. Івольск Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.9.1938, турма НКВД], протаіерэй (абнаўленчы). Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1913—14 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Хальч Гомельскага пав., цяпер Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 адрокся ад сана. У 1920-я г. ўступіў у абнаўленчы рух. З 1931 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Рэчыца, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Арыштаваны 28.4.1938. Асуджаны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.9.1989.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; ДА Гомельскай вобл., ф. 1379, воп. 1, сп. 2, л. 19; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.
[По книге: т. II, с. 291–292]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.