Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СКАРУБСКІ (СКАРУБСКИЙ, СКОРУБСКИЙ) Павел Уладзіміравіч 

СКАРУБСКІ (СКАРУБСКИЙ, СКОРУБСКИЙ) Павел Уладзіміравіч

[1885, в. Івольск Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.9.1938, турма НКВД], протаіерэй (абнаўленчы). Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1913—14 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Хальч Гомельскага пав., цяпер Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 адрокся ад сана. У 1920-я г. ўступіў у абнаўленчы рух. З 1931 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Рэчыца, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Арыштаваны 28.4.1938. Асуджаны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.9.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; ДА Гомельскай вобл., ф. 1379, воп. 1, сп. 2, л. 19; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"